Амерыканскія мультымільянеры будуць жыць сярод беднякоў
Амерыканскі тэлеканал Fox запускае новае рэаліці-шоў, у якім удзельнікам-мультымільянерам давядзецца пражыць некалькі дзён сярод найбяднейшых пластоў насельніцтва. Першы выпуск новага тэлешоў "Таемны мільянер" выйдзе ў эфір сёння, 15
траўня.
У кожнай серыі, працягласцю 60 хвілін, мультымільянер, які хавае сваю сапраўдную асобу і памер рахунку, паспрабуе пражыць 10 дзён у найбяднейшым квартале, насельнікі якога не падазраюць, што сталі ўдзельнікамі тэлепраграмы.
У фінале эпізоду мільянер павінен раскрыць інкогніта і ўручыць чэк як мінімум на 100 тысяч долараў чалавеку або групе людзей, якія, па яго меркаванні, больш за ўсё заслугоўваюць узнагароду.
Паводле слоў аўтараў тэлешоў, у кожным эпізодзе гледачоў чакае падвойная інтрыга. Яны атрымаюць магчымасць назіраць за мільянерам, які апынуліся ў нязвыклых для яго ўмовах, і за ўдзельнікам-бедняком, які ў фінале эпізоду атрымае магчымасць кардынальна змяніць сваё жыццё, дзякуючы чэку на буйную суму.
Fox пакуль плануе паказаць шэсць гадзінных эпізодаў "Таемнага мільянера", удзельнікамі якіх стануць заможныя людзі, якія рэдка з'яўляюцца на публіцы. Калі шоў будзе карыстацца поспехам, у чым кіраўніцтва тэлеканала не сумняваецца, будуць знятыя яшчэ як мінімум шэсць эпізодаў.
Па словах аўтараў шоў, недахопу ў мультымільянерах, якія жадаюць паспрабаваць жыццё бедняка, у арганізатараў няма.
Фота: mcdanell99.blogspot.com