Амерыканскія музыкі паўсталі супраць брытанскага бензіну
Многія амерыканскія музыкі адгукнуліся на заклік лідара гурта Korn Джонатана Дэвіса (Jonathan Davis) перасталі запраўляцца бензінам брытанскай кампаніі British Petroleum. Дэвіс 18 чэрвеня звярнуўся да прадстаўнікоў шоў-бізнесу ЗША з заклікам байкатаваць прадукцыю BP у сувязі з разлівам нафты ў Мексіканскім заліве, што справакавала велізарную экалагічную катастрофу. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Як заявіў ініцыятар акцыі, да байкоту ўжо далучыліся Лэдзі Гага, Backstreet Boys, Megadeth, Creed, Роб Зомбі, Godsmack і яшчэ шэраг калектываў. Яны адмовіліся ад паліва BP і яе даччыных кампаній для запраўкі свайго гастрольнага транспарту.
Рэсурс "blabbermouth"падлічыў, што такім чынам у байкоце будуць удзельнічаць каля ста аўтамабіляў. Але як гэта можа паўплываць на нафтавага гіганта ніхто не прагназуе.
Фота: nydailynews.com