Амерыканскія навукоўцы адкрылі вакцыну ад рака мозгу

Амерыканскія навукоўцы адкрылі вакцыну, якая можа вылечыць пацыентаў ад рака мозгу. Такі дыягназ штогод ставяць дзесяці тысячам пацыентаў. Выпрабаванні паказалі, што эксперыментальны прэпарат павялічвае працягласць жыцця пацыентаў больш чым у два разы. Да таго ж вакцына больш бяспечная, чым іншыя прэпараты.

Новая вакцына знішчае агрэсіўны ракавы ген, які выклікае развіццё пухліны. На працягу ўсяго перыяду лячэння хвароба ў пацыентаў практычна не прагрэсіравала.

 Па выніках клінічных выпрабаванняў, у 82% хворых, якія прайшлі вакцынацыю, утварэнне новых ракавых клетак цалкам спынілася, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.