Амерыканскія сцэнарысты цалкам спынілі страйк
Амерыканскія сцэнарысты, якія патрабуюць павелічэння аўтарскіх ганарараў, што выплочваюцца з прыбытку ад продажаў DVD, а таксама праглядаў запісаў фільмаў і тэлешоў у Інтэрнэце, спынілі страйк, які пачаўся 14 тыдняў таму. У аўторак у ЗША прайшло галасаванне, паводле вынікаў якога сцэнарысты і
павінныя былі вызначыць - спыняць страйк ці не.
У нядзелю кіраўніцтва прафсаюзу галівудскіх сцэнарыстаў прагаласавала за дамову з альянсам прадзюсараў кіно і тэлебачання ЗША, якое скончыць страйк.
Днём раней паведамлялася, што бакі дасягнулі папярэдняй дамовы, у якой абумоўленыя памеры аўтарскіх ганарараў і шэраг іншых дэталяў.
Трэба адзначыць, што забаўляльная індустрыя - трэцяя па колькасці працоўных месцаў галіна ў акрузе Лос-Анджалес пасля гандлю і турызму. У ёй занятыя 254 тысячы чалавек.
Прыбытак ад амерыканскай забаўляльнай індустрыі, па ацэнках адмыслоўцаў, складае каля 30 мільярдаў долараў штогод. Больш за дзве траціны ад гэтай сумы - прыбытак з продажаў DVD.
Зараз пісьменнікі атрымліваюць па пяць цэнтаў з кожнага прададзенага відэаносьбіта з запісам фільма, аўтарамі сцэнара якога яны з'яўляюцца. Такая лічба была ўсталяваная яшчэ ў 1985 годзе.
Нагадаю, што папярэдні буйны страйк амерыканскіх сцэнарыстаў прайшоў 20 гадоў таму - у 1988 годзе. Акцыя працягвалася пяць з паловай месяцаў і нанесла шоў-індустрыі шкоду ў 500 мільёнаў долараў.
Гэтым разам з-за акцыі пратэсту адмянілі адну з найважнейшых кінацырымоній года - уручэнне Залатых глобусаў. Яна прайшла ў фармаце прэс-канферэнцыі, бо галівудскія зоркі адмовіліся ад наведвання цырымоніі ў знак падтрымкі драматургаў.
Фота: www.wben.com