Амерыканскія службы могуць падслухоўваюць беларусаў?

Праслушка можа распаўсюджвацца на тэлефонныя размовы жыхароў Польшчы, Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Калінінградскай вобласці Расіі. Стала гэта магчымым пасля пабудовы ў 1993 годзе у Польшчы на мяжы з Калінінградскай вобласцю сакрэтнай базы, якая выкарыстоўваецца амерыканскімі спецслужбамі для падслухоўвання званкоў, піша польскае выданне Wprost.



Базу ахоўваюць польскія памежнікі, але яны прызнаюць, што аб'ект не належаць ім. Як не належыць ён ніводнай з польскіх спецслужбаў.



Паводле выдання, амерыканцы маюць магчымасць падслухоўваць тэлефонныя званкі ў радыусе 1000 кіламетраў ад базы.



Таксама Wprost нагадвае пра іншы нядаўні скандал, калі стала вядома, што Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША мае доступ да сервераў Microsoft, Yahoo, Google, Facebook, PalTalk, AOL, Skype, YouTube і Apple.