Амніставалі мінчукоў, якія ламалі крыжы ў Курапатах
Амніставаныя двое мінчукоў, якія абвінавачваліся ў знішчэнні памятных крыжоў у Курапатах. Як паведамляе БелаПАН, ужыццё такой меры тлумачыцца тым, што маладыя людзі ў момант здзяйснення злачынства былі непаўналетнімі, а артыкул, па якім яны абвінавачваліся, патрапляе пад палажэнне закона аб амністыі. Нагадаем, двое маладых людзей (навучэнцы школы і прафтэхвучэльні) былі затрыманыя ў Курапатах грамадскімі актывістамі падчас ламання крыжоў, усталяваных у месцах масавых пахаванняў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій. Супраць іх была распачатая крымінальная справа па факце злоснага хуліганства, паводле якой маглі быць пакараныя нават пазбаўленнем волі тэрмінам да шасці гадоў.
У цяперашні час працягваецца расследаванне яшчэ дзвюх крымінальных спраў па фактах вандалізму ў Курапатах.
У цяперашні час працягваецца расследаванне яшчэ дзвюх крымінальных спраў па фактах вандалізму ў Курапатах.