Амністыя адкладаецца
Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі пакуль не ўзгадніла законапраект аб амністыі. “Пытанні ўзніклі пры высвятленні асобаў, якія могуць патрапіць пад амністыю”, паведаміў у панядзелак міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Па яго словах, пакуль што праект дакумента знаходзіцца ў Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце краіны, паведамляе “Интерфакс”.
Уладзімір Навумаў удакладніў, што ў Адміністрацыі прэзідэнта “не згадзіліся з тым, каб пад амністыю патрапілі людзі, якія маюць запазычанасць перад грамадзянамі або дзяржавай”. “Там не згодны таксама з прапановамі пра амністыі грамадзян, якія здзейснілі асоба небяспечныя і небяспечныя злачынствы, і па грамадзянах, якія здзейснілі малаважныя правапарушэнні, але адбылі яшчэ невялікую частку тэрміна”, – сказаў ён.
“Мы прапанавалі свае катэгорыі грамадзян, а ў якім выглядзе законапраект будзе дапрацаваны нам невядома”, – заявіў кіраўнік МУС.
“Интерфакс”