Ана Іванавіч: У Вікторыі Азаранкі вялізны патэнцыял
Сербская тэнісістка Ана Іванавіч адзначыла высокі патэнцыял беларускі Вікторыі Азаранкі. Нагадаем, учора ў 1/8 фінала "Ралан Гарос" 19-гадовая Азаранка (9-е месца ў сусветным рэйтынгу) ўпэўнена перайграла Іванавіч (8-е месца, мінулагодняя пераможца адкрытага чэмпіянату Францыі) — 6:2, 6:3.
"Мне здаецца, у Азаранкі вялізны патэнцыял. Да таго ж яна яшчэ вельмі маладая. З гэтым новым пакаленнем я ўжо пачынаю адчуваць сябе старой", — цытуе словы 21-гадовай тэнісісткі сайт "Чемпионат.ру".
"Мне здаецца, у Азаранкі вялізны патэнцыял. Да таго ж яна яшчэ вельмі маладая. З гэтым новым пакаленнем я ўжо пачынаю адчуваць сябе старой", — цытуе словы 21-гадовай тэнісісткі сайт "Чемпионат.ру".