А.Надсан: Хай Нованароджаны дасць супакой усім нам

З нагоды свята Раства Хрыстовага, з адмысловым пасланнем звярнуўся да беларусаў Апостальскі візітарат айцец Аляксандр Надсан з Лондана. Ён падкрэсліў, што ўлада, якая ігнаруе сваё сапраўднае пакліканне і ператвараецца ў дыктатуру, не мае маральнага права кіраваць краінай і народам, "У сувязі з трагічнымі падзеямі апошніх дзён у Беларусі, шмат хто з беларусаў сустракае свята Нараджэння Хрыстовага з трывогаю ў сэрцы: што чакае нас у будучыні? Няхай жа нованароджаны Хрыстос дасць супакой усім нам".

Айцец Надсан пажадаў суайчыннікам вытрымкі ў гэты нялёгкі час. Ён заклікаў не губляць надзеі на лепшае і шукаць суцяшэння ў Хрысце, які абяцаў дапамогу ўсім абцяжараным і прыгнечаным, паведамляе Радыё Рацыя.