"Анахайм" зацікаўлены ў прысутнасці Салея

Генеральны мэнэджар хакейнага клуба "Анахайм" Боб Мюрэй заявіў, што яго клуб плануе ўзмацніць абарону дасведчаным гульцом. Адным з галоўных кандыдатаў на пераход у амерыканскі клуб з'яўляецца беларускі ветэран Руслан Салей. Як нагадвае "Прессбол", наш суайчыннік ужо мае досвед выступаў за "Анахайм". І ёсць звесткі, што Салей не супраць працягнцуь кар'еру ў "Анахайме".