Аналітыкі лічаць дэманстратыўную жорсткасць разгону акцыі спланаванай

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка расправай над апазіцыяй спрабаваў прадэманстраваць свой поўны кантроль над сітуацыяй у краіне, але ў рэчаіснасці ўжыццё сілы больш ўскладніць менавіта яго пазіцыю. Як паведамляе УНІАН, пра гэта гаворыцца ў аналізе экспертаў Цэнтра усходніх даследаванняў (OSW, Варшава), прысвечаным вынікам выбараў прэзідэнта Беларусі.

Аналітыкі назвалі збіццё і арышт беларускіх апазіцыянераў, якія ў нядзелю спрабавалі пратэставаць супраць фальсіфікацый выбараў, запланаванай акцыяй, а не спантаннай рэакцыяй ўладаў.

На думку польскіх экспертаў, апазіцыянеры, хутчэй за ўсё, самі б пасля разышліся, і ўладам не давялося б ўжываць сілу. Затое Лукашэнка хацеў сілай паказаць апазіцыянерам, беларускай наменклатуры і сілавікам, Захаду і Расіі, што ўся ўлада ў Беларусі належыць уласна яму.

Аналітыкі назвалі галоўным знешнім атрымальнікам "сілавога мэсыджу" Лукашэнка заходнія дзяржавы, у першую чаргу, Еўрапейскі Саюз, якія апынуліся ў складанай сітуацыі і будуць вымушаныя неяк змяніць сваю палітыку ў адносинах да Беларуси, каб адначасова не дапусціць аднаўлення яе ізаляцыі.

Эксперты выказалі меркаванне, што Лукашэнка рашыўся на ўжыццё сілы, дзякуючы паляпшэнню адносін з Расіяй.