Анархісты заклікаюць байкатаваць беларускія амбасады

14-16 кастрычніка прапанавана абвясціць Днём адзіных дзеянняў з беларускімі анархістамі. Анархісты Беларусі і Расіі заклікаюць у гэтыя дні зладзіць акцыі байкоту і пратэсту каля беларускіх амбасадаў і ўсіх іншых дзяржаўных установаў, паведамляе "Беларускі партызан".
 
Анархісты нагадваюць, што пад арыштам у Беларусі застаюцца іх таварышы Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч. Дзядка трымаюць за кратамі за антымілітарысцкае шэсце ў Мінску 19 верасня 2009 года. Тады анархісты пратэставалі супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў "Захад-2009".
 
Нагодай для затрымання Францкевіча стала антыміліцэйская акцыя ў Салігорску 9 сакавіка 2010 года. Акрамя таго, паведамляецца, што за тую ж акцыю міліцыянты шукаюць Ігара Аліневіча і Дзмітрыя Дубоўскага, якія хаваюцца.