Анастасія Віннікава на "Еўрабачанні" заспявае "Я — беларуска"

Замест першапачатковага варыянту "Born in Bielorussia" ("Народжаная ў Беларусі") Анастасія Віннікава праспявае "I am Belarusian" ("Я — беларуска").

Як паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар тэлеканала АНТ Таццяна Курбат, новы варыянт тэксту конкурснай песні канчатковы і можа падвергнуцца толькі дробным карэкціроўкам. Аўтары новай кампазіцыі — Яўген Алейнік і Святлана Гераськова.