Анатоль Шумчанка: Мы ў нічыёй падтрымцы не маем патрэбы
Кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка пракаментаваў паводзіны лідэраў аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", якія на сённяшнім мітынгу на плошчы Бангалор правялі галасаванне за сваю рэзалюцыю. Анатоль Шумчанка: "Гэта лузэры, якія не могуць нічога арганізаваць, якія толькі могуць прыйсці на акцыю, якую зрабіла "Перспектыва"... Настрой вельмі сур'ёзны, і мы зробім усё, што ў нашых сілах для таго каб абараніць прадпрымальнікаў і ў нічыёй падтрымцы мы не маем патрэбы".