Андрэй Касціцын адзначыў свой дзень нараджэння закінутай шайбай

Беларускі форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын 3 лютага адзначаў сваё 24-годдзе. Ён адсвяткаваў дзень нараджэння закінутай шайбай у пераможным хатнім паядынку чэмпіянату НХЛ з "Пітсбургам". На 56-й хвіліне сустрэчы наш суайчыннік канчаткова вырашыў вынік матча, скарыстаўшыся перадачамі расіяніна Аляксея Кавалёва і чэха Томаша Плеканеца. Паядынак скончыўся лікам 4:2.

БЕЛТА