Андрэй Касціцын набірае бамбардзірскія балы ў чэмпіянаце НХЛ
Беларускі форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын набірае бамбардзірскія балы ў сямі матчах запар у чэмпіянаце НХЛ. Мінулай ноччу хакейны клуб "Манрэаль" абыграў у гасцях "Атаву" – 5:4 (па булітах), а другую шайбу ў браму саперніка на 14-й хвіліне сустрэчы закінуў Андрэй Касціцын, які зрабіў лік 2:1 у карысць сваёй каманды. Адным з яго асістэнтаў выступіў малодшы брат Сяргей.
"Манрэаль" па ходзе сустрэчы ўвесь час вёў у ліку – 1:0, 3:1, 4:2. Аднак кожны раз "Атаве" атрымоўвалася аднаўляць раўнавагу. Авертайм пераможца не выявіў, а ў серыі пасляматчавых булітаў больш спрактыкаванымі выявіліся госці.
Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 17 мін.05 сек., зрабіў 1 галявы кідок і завяршыў сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці "0". 23-гадовы беларускі хакеіст набірае бамбардзірскія балы вось ужо ў сямі матчах запар, зарабіўшы на гэтым адрэзку 11 (7+4) ачкоў па сістэме "гол плюс пас".
Усяго ж ад пачатку цяперашняга сезону на рахунку Андрэя 28 (16+12) балаў у 40 гульнях. Гэта найлепшы паказчык сярод прадстаўнікоў "беларускага дэсанту".
21-гадовы Сяргей Касціцын у цяперашнім чэмпіянаце набраў 20 (8+12) ачкоў пасля 41 матча. На рахунку 24-гадовага беларускага форварда "Таронта" Міхаіла Грабоўскага ў цяперашнім чэмпіянаце 24 (12+12) ачка ў 42 паядынках. 34-гадовы беларускі абаронца "Каларада" Руслан Салей у 43 сустрэчах набраў 10 (1+9) бамбардзірскіх балаў.
БЕЛТА