Андрэй Касціцын не згуляе на Алімпіядзе ў Ванкуверы
Зборная Беларусі па хакеі згуляе на Алімпіядзе ў Ванкуверы без форварда "Манрэаля" Андрэя Касціцына. Як інфармуе БЕЛТА, пасля доўгіх кансультацый з лекарамі, якія працягваліся некалькі апошніх дзён, было прынята рашэнне не заяўляць Касціцына-старэйшага на алімпійскі турнір. Нагадаем, што беларускі форвард траўмаваў калена 31 снежня 2009 года. І хоць ён ужо выйшаў на лёд і трэніруецца разам з нацыянальнай камандай у Ванкуверы, у Гульнях удзелу не прыме. Вакантнае месца ў заяўцы запоўніць нападнік мінскага "Юнацтва" Канстанцін Захараў.
Яшчэ раней стала вядома, што на Алімпіядзе не згуляе Міхаіл Грабоўскі з "Таронта", які траўмаваў руку.
З гульцоў, якія працавалі з камандай на перадалімпійскім зборы ў Вініпегу, адпраўленыя ў Мінск два абаронцы – мінскі дынамавец Андрэй Антонаў і Іван Усенка з "Гомеля".
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборная Беларусі на папярэднім этапе выступіць у групе С. У стартавым паядынку 17 лютага падапечныя Міхаіла Захарава сустрэнуцца з камандай Фінляндыі. 19 лютага супернікамі беларусаў будуць шведы, а завершаць папярэдні раўнд нашы суайчыннікі 20 лютага матчам з Нямеччынай.