Андрэй Касціцын рызыкуе прапусціць Алімпіяду-2010

Форвард “Манрэаля” Андрэй Касціцын на нявызначаны тэрмін пакінуў шэрагі каманды з-за траўмы калена. 24-гадовы беларус атрымаў пашкоджанне яшчэ 31 снежня, у гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіяната NHL з “Флорыдай” (5:4) і ўжо прапусціў тры гульні. 9 студзеня Касціцына прааперавалі. Аднак дактары пакуль не могуць назваць дакладныя тэрміны аднаўлення хакеіста.

У 40 матчах сезона 2009 — 2010 нападаючы набраў 25 (12+13) ачкоў. Газета “Советский спорт” адзначае, што малодшы брат Сяргей Касціцына Андрэй таксама знаходзіцца ў лазарэце “Манрэаля” з-за траўмы лодыжкі.

Абодва хакеісты ўвайшлі ў склад зборнай Беларусі на Алімпійскія гульні ў Ванкуверы, да якіх засталося крыху менш за 5 тыдняў.