Андрэй Касціцын стаў лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ

"Манрэаль" атрымаў чацвёртую гасцявую перамогу запар у чэмпіянаце НХЛ. На гэты раз каманда, за якую выступаюць беларусы, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, абыграла "Таронта", дзе гуляе беларускі нападаючы Міхаіл Грабоўскі — 3:2 (2:0, 0:1, 0:1, 1:0). Прычым рашаючую шайбу на 34-й секундзе овертайма закінуў Андрэй Касціцын. Ён і стаў лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ — у 36 матчах Андрэй набраў 24 ачкі (12 шайбаў і 12 перадачаў). Столькі ж ачкоў і ў Грабоўскага, але ён мае толькі 7 закінутых шайбаў, рэшта — галявыя перадачы.

Адзначым, што пасля 39 матчаў "Манрэаль Канадзіенс" займае ва Ўсходняй канферэнцыі 9-е месца з 39 ачкамі. "Таронта" знаходзіцца на перадапошнім, 14-м месцы, і мае 34 ачкі.