Андрэй Касціцын зноў закінуў шайбу, але яго каманда прайграла
Андрэй Касціцын зноў вызначыўся ў чэмпіянаце НХЛ. У матчы "Манрэаля" з "Мінесотай" ён зраўняў лік, аднак яго каманда ўсё ж прайграла з лікам 1:3, паведамляе "Прессбол". Нагадаем, што ў двух папярэдніх гульнях "Манрэаля" беларускі хакеіст закідваў па 2 шайбы.