Андрэй Курэйчык піша сцэнарый для амерыканскага трылера
Андрэй Курэйчык падпісаў кантракт на стварэнне сцэнарыя з амерыканскай кінакампаніяй "Permanent Residence Productions". Як паведаміў драматург, пры ўдзеле гэтай кінакампаніі створаны шматлікія расійскія фільмы, дзеянне якіх адбываецца ў Амерыцы ("Брат-2", "Рускія ў горадзе анёлаў" і інш.).
Паводле яго слоў, сцэнарый фільма будзе арыентаваны на заходні рынак, і здымацца ў ім будуць заходнія артысты. "Гэта будзе трылер, дзеянне якога адбываецца ў асноўным у Ніцы (Францыя), - паведаміў Курэйчык.- Галоўная гераіня - руская дзяўчына, якую падманам вывозяць на Захад, і чалавек, з якім яна ад'язджае, - серыйны забойца".
Працу над сцэнарыем драматург павінен завяршыць на працягу двух-трох месяцаў, а здыманне карціны пачнецца ў сакавіку 2008 года.
БелаПАН