Андрэй Лянкевіч выдае ў Літве кнігу пра беларускае паганства
Беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч рыхтуе кнігу-фотаальбом пад назвай “Беларускае паганства”. Яна будзе надрукаваная ў літоўскім горадзе Коўне. "Гэта гісторыя пра беларускае паганства, якую я здымаў на працягу трох гадоў. Зараз гэта візуалізуецца ў кнізе", – распавёў Андрэй у размове з Еўрарадыё.
Па яго словах, ёсць два вялікія факты, якія перашкаджаюць нармальнай працы ў Беларусі. Па-першае, колькасць фотавыставаў у Нацыянальным мастацкім музеі, "якая ўпэўнена імкнецца да нуля". А па-другое, недастатковая колькасць галерэй, дзе можна зладзіць выставу.
"Такое ж стаўленне і ў людзей да фатаграфіі нявыпрацаванае абсалютна, – працягвае Андрэй. – З іншага боку, ёсць стаўленне дзяржавы, якая дагэтуль не сфармавала для сябе стаўленне да фатаграфіі як да мастацтва. І адсутнасць калекцыі сучаснай фатаграфіі ў Нацыянальным музеі альбо ў музеі Сучаснага мастацтва – факт, які пацвярджае ўсе гэтыя словы".
Праект “Беларускае паганства” – дакументальны, над якім аўтар працаваў сумесна з супрацоўніцай Акадэміі навук Ірынай Мазюк, якая займалася даследаваннем татэмных жывёл, раслін, месцаў і капішчаў, якія здымаў Андрэй.
Андрэй Лянкевіч: "Кніга будзе складацца з чорна-белых фотаздымкаў. У канцы кнігі ёсць тлумачэнне кожнай традыцыі, рытуальных жывёл і г.д., то бок тлумачыцца, чаму той ці іншы фотаздымак уключаны ў кнігу".
Чакаецца, што кніга “Беларускае паганства”, у якую ўвойдзе прыкладна 250 фотаздымкаў, будзе надрукавана ў Літве напрыканцы гэтага тыдня. Прэзентацыю ў Беларусі Лянкевіч плануе на канец верасня ці пачатак кастрычніка ў мінскім філіяле інстытута Гётэ.