Андрэй Мезін больш не хоча гуляць за Беларусь
32-гадовы варатар беларускай
хакейнай зборнай Андрэй Мезін заявіў пра сваё жаданне завяршыць выступы за
нацыянальную каманду. "Я расчараваны сваёй гульнёй", – заявіў
галкіпер пасля крыўднай паразы ад Нямеччыны з лікам 5:6 у заключным матчы
другога этапу сусветнага першынства ў Маскве.
"Мабыць, гэта мая апошняя
гульня ў складзе нацыянальнай каманды, – сказаў гулец. – Я павінен быў сыйсці яшчэ
летась. Зараз я таксама стаміўся".
У наступным сезоне Андрэй Мезін будзе выступаць
за расійскі клуб "Металург" з Магнітагорска.