Андрэй Мезін пагадзіўся выступаць за зборную Беларусі
Знакаміты варатар ужо пачаў трэніравацца разам з камандай.
Андрэй Мезін прыняў рашэнне працягнуць выступленні за хакейную зборную Беларусі. Сёння варатар далучыўся да трэніровак нашай каманды. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Федэрацыі хакея Яўген Ворсін:
“Ужо трэніруецца. Не хвалюйцеся, усё добра!”
Нагадаем, больш за тыдзень таму стала вядома, што Андрэй Мезін пакінуў зборную і з’ехаў да сям’і ва Ўкраіну. Прычынай стала непаразуменне з кіраўніцтвам мінскага “Дынама”. Сталічны клуб адмаўляўся казаць, працягне кантракт з варатаром ці не. Учора Мезін вярнуўся ў Беларусь і правёў перамовы з клубам і з кіраўніцтвам зборнай.
У той жа час з’явілася інфармацыя, што “Дынама” падпісала Роберта Эша. Пра гэта распавёў трэнер піцерскага СКА, за які амерыканскі варатар адыграў мінулы сезон. Аднак у мінскім клубе ад каментароў пакуль устрымліваюцца.
Фота: flickr.com