Андрэй Саннікаў стаў госцем вядучай праграмы Бі-бі-сі
Будучы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў прыняў удзел у галоўным ток-шоў Брытаніі HARDtalk на канале Бі-бі-сі.
Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" - першы беларускі палітык, які стаў госцем вядучай праграмы Бі-бі-сі пад назвай HARDtalk (Цвёрдая размова), паведамляе сайт Хартыя-97.
"Падобна, Беларусь мае ўсе атрыбуты парку савецкага перыяду: адміністрацыйна-камандная эканоміка, жахлівы апарат дзяржаўнай бяспекі і прадвызначаныя выбары. Ці праўда, што жалезная хватка Аляксандра Лукашэнкі слабее? Вядучы апазіцыйны палітык і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў лічыць, што аўтарытарнаму рэжыму ў яго краіне прыйдзе канец. Ці вернецца Беларусь да звычайнага развіцця?" - гаворыцца ў анонсе Бі-бі-сі.