Андрэй Таркоўскоўскі выходзіць на экран у добрай якасці

З 4 па 11 красавіка 2007 года ў Цэнтральным доме мастака гораду Масква праходзіць юбілейная рэтраспектыва фільмаў знакамітага рэжысёра Андрэя Таркоўскага. Новыя пазітыўныя копіі карцін "Салярыс", "Люстэрка", "Сталкер", "Настальгія", "Ахвярапрынашэнне", былі пераапрацаваныя Фондам імя Андрэя Таркоўскага пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па культуры і кінематаграфіі Расіі.

Такім чынам, гледачы "ўбачаць і пачуюць творы мастака ў тым выглядзе, у якім іх бачыў і ствараў сам майстра". Дадам, што 4 красавіка рэжысёру споўніўся б 75 год.

Менавіта юбілею і прысвечаны паказы яго стужак у кінатэатрах і на тэлебачанні. Нагадаю, Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі памёр у Парыжы 29 снежня 1986 году ва ўзросце 54 год.

Ён паспеў зняць адзін караткаметражны фільм, сем паўнаметражных і адзін дакументальны. Акрамя таго, ён паставіў два тэатральныя спектаклі: "Гамлета" ў сталічным "Ленкоме" і оперу "Барыс Гадуноў" у лонданскім "Ковэнт-Гардэне".

Фота: www.4oru.org