Андрэя Дзмітрыева таксама абвінавацілі ў арганізацыі Плошчы
30 снежня было выстаўлена абвінавачанне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Андрэю Дзмітрыеву — адразу па дзвюх частках арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Андрэю Дзмітрыеву, які ад 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Радыё Свабода.