Андрэйчанка: Беларусь зацікаўлена ў аб'ектыўнай ацэнцы назіральнікаў

Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе БелаПАН.

Ён падкрэсліў, што раней у беларускае выбарчае заканадаўства былі ўнесены папраўкі. Было значна лібералізавана выбарчае заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ, заявіў Андрэйчанка.

Пры гэтым ён зазначыў, што Беларусь своечасова накіравала запрашэнне назіральнікам ад СНД і АБСЕ, не ўстанаўліваючы ні колькасных, ні часавых абмежаванняў.