Андрэю Касціцыну дазволілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

Форвард “Манрэаля” Андрэй Касціцын атрымаў дазвол ад клуба ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2010 у складзе зборнай Беларусі. “Касціцын павінен прытрымлівацца нашых рэкамендацыяў, — цытуе лекара “Манрэаля” Дэвіда Малдэра “Советский спорт”. — Ён працягне аднаўленне пасля аперацыі на калене ўжо ў нацыянальнай камандзе”.