Андрэю Мягкову споўнілася 70 гадоў

Акцёру тэатра і кіно Андрэю Мягкову 8 ліпеня споўнілася 70 гадоў. Як пішуць "Новые вести", юбіляр адмовіўся ад публічнага святкавання і адзначыць дзень нараджэння разам з жонкай, актрысай Анастасіяй Вярцінскай, на лецішчы. У маналогу, апублікаваным "Камсамольскай праўдай", артыст сказаў, што паводле яго рамана "Сівы конь", апублікаваным у 2008 годзе, магчыма, будзе зняты фільм: "Знайшоўся вядомы драматург, які ўзяўся напісаць сцэнар па гэтай кнізе. І рэжысёр, які вось-вось павінен прыступіць да працы. Мне гэта вельмі цікава. Хоць я не ведаю, буду ў гэтым фільме граць альбо не".

Разважаючы пра фільм "Іронія лёсу. Працяг", Андрэй Мягкоў сказаў, што карціну Цімура Бекмамбетава не глядзеў (хоць сыграў у ёй персанажа з арыгінальнага фільма Эльдара Разанава): "Я не бачыў новай карціны... Не бачыў і не буду глядзець… Асабіста я б назваў фільм Цімура Бекмамбетава не працягам "Іроніі лёсу...", а "Іронія лёсу. Іншы фільм".

На асноўнай сцэне МХТ Андрэй Мягкоў цяпер заняты ў спектаклях "Белы трус" Яўгенія Каменьковіча і "Мяшчане" Кірылы Сярэбранікава. На малой сцэне тэатра ідзе спектакль "Рэтра", пастаўлены Мягковым у якасці рэжысёра.

Фота: www.old.ironiasudbi.ru