Анджаліна Джалі стала брытанскім рыцарам
Каралева Вялікабрытаніі Элізабэт ІІ прысвоіла актрысе ганаровы тытул кавалер-дамы.
Гэта рыцарскі тытул для жанчын, узнагароджаных ордэнам Брытанскай імперыі, паведамляюць замежныя СМІ.
Галівудскую зорку ўзнагародзілі за службу інтарэсам знешняй палітыкі Вялікабрытаніі, а таксама за міжнародную гуманітарную дзейнасць. Сама Джалі называе ўзнагароду вялікім гонарам для сябе. Цяпер актрыса ўдзельнічае ў міжнароднай кампаніі супраць сэксуальнага гвалту ў зонах баявых дзеянняў.