Англічанін падпільнаваў у сваім пабе "прывіда"

Прывіды існуюць - у гэтым упэўнены жыхар брытанскай Камбрыі. У пацверджанне ён гатовы прадэманстраваць кадры з камеры відэаназірання свайго паба. Паводле англічаніна, полтэргейст прыйшоў ноччу. На відэа каля барнай стойкі з'яўляецца нешта, падобнае на воблака. Як паведамляе таблоід Sun, прывід кружыў каля аднаго са сталоў, а затым імкліва пакінуў памяшканне праз столь.

Гаспадар падзяліўся адкрыццём са сваімі суседзямі, а яго гісторыя умомант патрапіла ў СМІ. Аднак здымкі пераканалі не столькі ў існаванні нячыстай сілы, колькі ў магутнасьці фаташопа. Ўладальніка паба западозрылі ў жаданні вылучыцца сярод канкурэнтаў незвычайнай рэкламай.