Англійская каралева застрэліцца ў South Park
У новым эпізодзе мультсерыяла South Park, які выйшаў на амерыканскія экраны ў сераду, 28 сакавіка, каралева Вялікабрытаніі Лізавета II пускае сабе кулю ў рот, пасля таго як правальваецца змова супраць ЗША. Па ходзе дзеянняў ў мястэчка South Park у межах сваёй перадвыбарнай
прэзідэнцкай кампаніі прыязджае сенатар ЗША Хілары Клінтан.
Аднак высвятляецца, што былая першая ледзі краіны замініраваная — калі быць больш дакладным, то ў спадарыні Клінтан замініраваны рэпрадукцыйныя органы.
Карані змовы, накіраванай на тое, каб адмяніць вынік амерыканскай рэвалюцыі 18-га стагоддзя, вядуць у Англію.
Калі каралева дазнаецца, што змова раскрытая, а амерыканскія ракеты накіраваныя на англійскія каравелы, яна, не сыходзячы з трона, забівае сябе. Да таго ж эпізод намаляваны вельмі натуральна, што вельмі характэрна для стваральнікаў мультфільма.
З боку Вялікабрытаніі рэакцыі на мультфільм пакуль не было, як і з боку Дэмакратычнай партыі ЗША, ад якой Хілары Клінтан збіраецца балатавацца ў прэзідэнты.
Нагадаю, што стваральнікі South Park Трэй Паркер і Мэт Стоўн перыядычна робяць вядомых палітыкаў героямі свайго мультфільма. У серыяле з'яўляліся ў розныя часы Садам Хусейн, Біл Клінтан і Джордж Буш.
Фота: www.scientomogy.com