Анішчанка: паслабленняў для малака з Беларусі не будзе

Ніякіх паслабленняў для малочнай прадукцыі з Беларусі не будзе, пакуль пастаўшчыкі не аформяць усе неабходныя дакументы. Такую заяву галоўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанкі перадае РИА "Новости". Анішчанка таксама паведаміў, што Беларусь і Расія 15 траўня працягнуць перамовы па пытанні наконт паставак беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Па прапанове расійскага боку 14 чэрвеня Беларусь падала спіс малочнай прадукцыі, якую вытворцы хацелі б пастаўляць у Расію.

Разам з тым Анішчанка адзначыў, што пакуль гаворка ішла толькі пра дакументацыю на беларускую малочную прадукцыю і ен разглядаліся пытанні, звязаныя з якасцю.