Антон Кушнір атрымаў Кубак свету па фрыстайле

У іспанскай Сьера-Невадзе фінішаваў розыгрыш Кубка свету па фрыстайле. Уладальнікамі ганаровага трафея ў агульным заліку сталі беларус Антон Кушнір і кітаянка Лі Ніна. Антон Кушнір атрымаў таксама адзін з двух Малых Кубкаў — у акрабатыцы. Пра гэта паведамляе агенцтва спартовай інфармацыі “Весь спорт”.