Антыбіётыкі ў беларускім малацэ могуць выклікаць алергію?
Расійскія ветэрынары растлумачылі Еўрарадыё небяспеку нашых сыроў. Але кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў упэўненыя, што іх прадукцыя ў парадку. Федэральная служба па ветэрынарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) забараніла ўвозіць на тэрыторыю сваёй краіны малочную прадукцыю чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
Гэта Маладзечанскі гармалзавод, Нарачанскі масласырзавод, Чавускі масларобна-сыраробны завод, Пружанскі малочны камбінат. У спіс патрапіла таксама і прадукцыя Кобрынскай птушкафабрыкі.
Расійскія кантралёры запэўніваюць, што ў беларускіх таварах знайшлі антыбіётыкі. Маўляў, патрапілі яны ў сыравіну ад жывёлаў, якіх антыбіётыкамі лячылі.
Кіраўнік па сувязях з грамадскасцю Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка растлумачыў Еўрарадыё небяспеку такой беларускай прадукцыі для расійскага спажыўца.
Аляксей Аляксеенка: “Тут дзве асноўныя небяспекі. Першая — антыбіётыкі могуць у некаторых людзей выклікаць алергічную рэакцыю. Другая — што падчас ужывання такой прадукцыі ў чалавека можа выпрацавацца прывыканне да антыбіётыкаў. І калі яго потым будуць лячыць, антыбіётыкі не будуць дзейнічаць”.
Лагічна, што падчас фінансавага крызісу такім чынам маглі б выштурхнуць з расійскага рынку канкурэнтаў. Але чыноўнікі з Рассельгаснагляду сцвярджаюць, што абмежаванне паставак у іх краіну — справа звычайная. І калі прадпрыемствы палепшаць якасць прадукцыі, то абмежаванні здымуцца.
“На мінулым тыдні былі падпісаныя загады па абмежаванні паставак з трох амерыканскіх прадпрыемстваў, з французскага, бельгійскага. Гэта жыццё, — працягвае Аляксей Аляксеенка. — У той жа час на мінулым тыдні мы скасавалі абмежаванні, якія былі ўведзеныя раней. Што тычыцца беларускіх прадпрыемстваў, то гэта мясакамбінаты — гомельскі, жлобінскі, белавежскі”.
Дырэктар Пружанскага малочнага камбінату Ўладзімір Мікіціч у роспачы, бо ледзь не ўсе тавары, што вырабляе яго прадпрыемства, ішлі на Маскву і Екацярынбург.
Уладзімір Мікіціч: “Асноўны рынак у нас быў расійскі. У 2006 годзе мы атрымалі званне лепшага беларускага экспарцёра. У нас да 80 працэнтаў прадукцыі ішло туды”.
У дырэктара Пружанскага камбіната Еўрарадыё наўпрост запыталася, ці ёсць у яго прадукцыі антыбіётыкі.
“Не, — кажа Ўладзімір Мікіціч. — З канца месяца ў нас падпісаны кантракт з Бранскай міжраённай лабараторыяй на маніторынг усёй нашай прадукцыі. Бранская лабараторыя нам адказвае: “Нічога ў вашай прадукцыі не знайшлі мы”.
ЕРБ: “А чаму абмежаваныя пастаўкі?”
Уладзімір Мікіціч: “Ёсць іншае пытанне. Нашая ветэрынарная служба пасля расійскага інспекцыйнага кантролю зрабіла даследаванні на прадпрыемствах, напісала адказ па ліквідацыі выяўленых недахопаў. Усе недахопы былі ліквідаваныя. Але чаму нас зачынілі — мы не ведаем”.
Як высветлілася, Іван Сідараў, дырэктар той самай Бранскай міжраённай лабараторыі, у абсалютнай чысціні беларускай прадукцыі не ўпэўнены.
“На антыбіётыкі яна даследуецца ў Маскве, — тлумачыць дырэктар лабараторыі Іван Сідараў. — Ёсць санітарныя нормы і правілы, якімі рэгламентуецца ўтрыманне шкодных мікраарганізмаў — мікробаў, пестыцыдаў альбо антыбіётыкаў. Яны могуць альбо не ўтрымлівацца, альбо ўтрымлівацца ў дапушчальных памерах. Калі ідзе перавышэнне, атрымліваецца так званы станоўчы вынік. Дык як вы лічыце, шкодна гэта для арганізма чалавека ці не? Калі б не было шкодна, то і не забаранялі б”.
У загадзе Рассельгаснагляду зазначана, што антыбіётыкі і мікробы знойдзеныя ў прадукцыі некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Таму з упэўненасцю сказаць, што забруджана прадукцыя ўсіх пяці згаданых заводаў, нельга.