Антыдопінгавае агенцтва: Ніхто не дасць гарантыю, што спартсмен не ўкалоўся
Учора з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра станоўчыя допінг-пробы, узятыя ў Пекіне ў прызёраў Алімпійскіх гульняў, беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана. У Мінску сцвярджаюць, што афіцыйнага паведамлення пра гэта не прыходзіла. Дзевятоўскі кажа, што нічога забароненага ў яго і Ціхана не можа быць. А дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Мікалай Кучынскі гаворыць, што ніхто не дасць гарантыю, што спартсмен пасля таго, як здаў допінг-пробу нічога не выпіў, не з'еў, ці не ўкалоў. Нагадаем, газета "Прессбол" са спасылкай на агенцтва "Весь спорт" паведаміла, што допінг-пробы, узятыя ў Дзевятоўскага і Ціхана пасля фінала 17 жніўня, паказалі выкарыстанне забароненага прэпарата тэстастэрона (анабалічны стэроід, які выклікае павелічэнне мышачнай масы, павелічэнне сілы). Міжнародны алімпійскі камітэт, а таксама Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый бліжэйшым часам пра гэта аб'явяць. У Нацыянальны алімпійскі камітэт і Беларускую федэрацыю лёгкай атлетыкі ніякіх папер пакуль не прыходзіла.
Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Мікалай Кучынскі:
"Я адношуся да гэтага, як да інфармацыі, якая заўсёды суправаджае буйных спартсменаў і буйныя спаборніцтвы. Тэарэтычна на сённяшні момант у любога спартсмена можа быць знойдзена забароненае рэчыва альбо доказ выкарыстання забароненых метадаў".
Але ж усе спартсмены перад Алімпіядай праходзілі допінг-кантроль. Ці магчыма, што ў іх арганізме пасля гэтага знайшлі забароненае рэчыва? Кучынскі кажа, што магчыма:
"Магчыма. Таму што сітуацыя ў свеце сёння такая, што ніхто вам не дасць гарантыю, што спартсмен пасля таго, як здаў допінг-пробу нічога не выпіў ці не з'еў і не ўкалоў".
Аднак, Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва раіць раней часу не панікаваць, а пачакаць афіцыйных дакументаў з Міжнароднага алімпійскага камітэта. Калі ж яны ўсё ж будуць дасланыя, тады запускаецца так званая "працэдура кіравання вынікам". Яна ўключае ў сябе паведамленне федэрацыі, спартсмена пра тое, што магчыма такое падазрэнне. Пасля спартсмен мусіць даць тлумачэнні, пагаджаецца ён з ускрыццем пробы В ці не.
Тым часам Вадзім Дзевятоўскі ў інтэрв'ю "Прессболу" ўжо заявіў, што ён перакананы, што нічога забароненага ні ў яго, ні ў Ціхана быць не павінна. І раіць верыць толькі афіцыйнай інфармацыі з МАК.
Адзначым, што ў 2000-2002 гадах Вадзім Дзевятоўскі ужо адбываў дыскваліфікацыю за ўжыванне забароненых прэпаратаў, таму ў выпадку новага скандала яму пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя. У Ціхана раней такіх праблемаў не было.
Фота - naviny.by