Анжаліку Борыс могуць пакараць арыштам за канцэрт польскага гурта
15 сутак адміністрацыйнага арышту можа атрымаць за канцэрт польскага гурта "Lombard" кіраўнічка непрызнанага Саюза палякаў Анжаліка Борыс.
Нагадаем, што канцэрт адбыўся ў Гродне 2-га траўня пад наглядам гродзенскай міліцыі і КДБ на тэрыторыі прыватнай фірмы недалёка ад польскага кансуляту.
Як паведаміла Еўрарадыё адна з актывістак непрызнанага Саюза палякаў Інэса Тодрык, "дакументы пра тое, што Борыс з'яўляецца арганізатарам несанкцыянаванага мерапрыемства, мы атрымалі 8-га траўня і чакаем, што на гэтым тыдні адбудзецца судовае паседжанне".
Тодрык мяркуе, што хутчэй за ўсё Анжаліку Борыс чакае грашовае пакаранне, аднак максімальнае спагнанне за арганізацыю несанцыянаваных мерапрыемстваў - 15 сутак.
Адзначым, што сам канцэрт праходзіў у межах святкавання сусветнага дня Палоніі і 20-годдзя Саюза палякаў у Беларусі. Галоўным арганізатарам быў Генеральны кансулят Рэспублікі Польшча, а Саюз палякаў быў толькі суарганізатарам гэтага мерапрыемства.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна