Апаганшчык магіл баранавіцкіх лётчыкаў затрыманы
Баранавіцкія міліцыянты знайшлі скрадзеныя лампадкі з магіл загінулых лётчыкаў. Затрыманы і падазраваны ў гэтым злачынстве. Заявы наконт знікнення латуневых лампадак з чатырох магіл на могілках "Русіна", у ліку якіх — магілы баранавіцкіх лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія загінулі ў польскім Радаме, паступілі ў Баранавіцкі РАУС 24 студзеня.
Міліцыянты знайшлі скрадзенае ў скупшчыка ламачча каляровых металаў.
Як расказаў intex-press начальнік аддзела крымінальнага вышуку Баранавіцкага РАУС Васіль Шаўчык, "прыватнік, які набыў гэтыя лампадкі, паведаміў, што нават не мог меркаваць, што гэтыя латуневыя вырабы скралі з могілак".
Пасля таго, як расследаванне крымінальнай справы завершыцца, усе чатыры лампадкі вярнуць сваякам.
А 26 студзеня сышчыкі затрымалі і падазраванага ў здзяйсненні злачынства. Ім апынуўся 21-гадовы беспрацоўны грамадзянін, якога раней судзілі за крадзяжы.