Апазіцыя ў Мінску рыхтуецца да масавай акцыі
Актывісты апазіцыі рыхтуюцца да акцыі "Патрабуем міжнароднага расследавання справаў зніклых!". Яна чакаецца ў Мінску сёння вечарам ля будынку Акадэміі навук.
У цэнтры беларускай сталіцы, а таксама ў жылых мікрараёнах прадстаўнікі руху "Еўрапейская Беларусь" усталявалі плакаты з запрашэннем да мерапрыемства. Як паказвае прыклад ранейшых гадоў, акцыя можа перарасці ў ланцуг людзей, якія будуць трымацца за рукі і стаяць так па праспекце Незалежнасці некалькі гадзін. Беларуская Канстытуцыя дае права на мірны пратэст.
Лідары беларускай апазіцыі ўжо звярталіся ў Савет Бяспекі ААН, каб той правёў міжнароднае расследаванне выкраданняў вядомых беларусаў, піша сайт "Еўрапейская Беларусь".