Apple пакажа новыя прадукты 16 кастрычніка
У кампаніі пакуль не гавораць, чаго менавіта варта чакаць.
Мяркуецца, што адбудзецца прэзентацыя новага пакалення iPad, новых iMac, а таксама, магчыма, новых мадэляў MacBook і MacBook Air. Мерапрыемства пройдзе ў аўдыторыі для прэзентацыі ў кампусе Apple у Куперціна. Гэтая пляцоўка значна менш па памеры, чым зала, дзе прайшла прэзентацыя новага iPhone, адзначае The Verge.
Апошняя буйная прэзентацыя Apple адбылася месяц таму. Кампанія паказала адразу дзве новыя мадэлі гаджэтаў з лінейкі iPhone - iPhone 6 з дыяганаллю 4,7 цалі і iPhone 6 Plus з 5,5-цалевым экранам. Таксама ў гэты дзень былі прадстаўлены гадзіннікі Apple Watch.