Апраўдвацца ці абараняцца: стрым з Уладзімірам Янчуком

Апраўдвацца ці абараняцца: стрым з Уладзімірам Янчуком

Беларусы сутыкнуліся з новай рэальнасцю: цяпер мы — аб'ект нянавісці ўкраінцаў. І яно не дзіва, бо калі на тваёй зямлі разбураюцца гарады і гінуць людзі ад ракетных удараў, якія ляцяць з Беларусі, тут ужо не будзеш разбірацца — хто з грамадзян суседняй краіны выступае супраць вайны. Ворагі — усе.

У гэтай сітуацыі беларусы, якія выступаюць супраць рэжыму, зноў падзяліліся: адны спрабуюць апраўдвацца перад украінцамі, што супраць сваёй волі апынуліся ўцягнутыя ў жудасную вайну, іншыя — абараняюцца. Маўляў, беларускі народ і Лукашэнка — не адно і тое ж. 

Што беларусам рабіць з уласным сумленнем у цяперашніх рэаліях? Што рабіць, каб супраць вайны паўстала ўся Беларусь, а не толькі грамадзянская супольнасць? Ці трэба і як даводзіць украінцам, што мы — супраць вайны? Што можа спыніць Лукашэнку і Пуціна? Пра гэта ды іншае размаўляем з псіхолагам, прафесарам Уладзімірам Янчуком.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.