Аптовы рынак у Ждановічах перанясуць: зямлю, якую ён займае, забірае горад
У бліжэйшыя 3-4 гады аптовы рынак у Ждановічах, які размясціўся на цотным баку вуліцы Ціміразева, павінен перабрацца ў іншае месца. Тэрыторыя, якую ён займае, была аддадзена гандлёваму дому ў часовае карыстанне, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Як паведаміў галоўны архітэктар Мінска Віктар Нікіцін, асноўная частка рынка, размешчаная паміж чыгункай і вуліцай Ціміразева, застанецца на ранейшым месцы. А вось з іншага боку вуліцы гандлёвыя аб'екты будуць прыбраныя.
Вуліцу чакае рэканструкцыя, пасля якой яна пашырэе да 8 палос.
А на месцы цяперашняга аптовага рынка прапаноўваецца пабудаваць невялікія грамадскія аб'екты гарадскога значэння. Для гандлёвага дома вылучаюць тэрыторыю ў раёне вёскі Хацежына.