Апублікаваная дата прэм'еры "Тэрмінатара-4"

Прэм'ера чацвёртага фільма пра Тэрмінатара адбудзецца 22 мая 2009 года. Новы фільм стане пачаткам новай трылогіі. Галоўную ролю ў фільме згуляе Крысціян Бейл, вядомы па ролі Бэтмана. Здымкі фільма, які атрымаў назву Terminator Salvation: The Future Begins, стартуюць 5 мая 2008 года ў штаце Нью-Мексіка.

Крысціян Бэйл згуляе Джона Конара, выратавальніка чалавецтва, які павінен узначаліць супраціў людзей, што выжылі пасля ядзернай вайны. Яны будуць змагаюцца з камп'ютарнай сеткай Скайнет, якая знішчае чалавецтва з дапамогай робатаў. Таксама ў карціне будзе заняты аўстралійскі акцёр Сэм Уортынгтан.

Рэжысёрам чацвёртага Тэрмінатара зацверджаны Джозаф Макгінці Нікала, які зняў абедзве часткі "Анёлаў Чарлі". Сцэнар да стужкі напісалі аўтары трэцяга фільма - Джон Бранката і Майкл Ферыс.

Нагадаю, што трэцяя частка "Тэрмінатара" сабрала ў сусветным пракаце больш за $430 млн.

Фота: www.popculturebuzz.com