Апублікаваны пацалунак Кэры і Макгрэгара

На сайце Jim Carrey Online апублікаваны першы кадр з фільма "Я кахаю цябе, Філіп Морыс" ("I Love You Phillip Morris"). Паводле сцэнару, Джым Кэры выконвае ролю Стывена Расэла — зняволенага, які закахаўся ў свайго сакамерніка Філіпа Морыса. Ролю Морыса выконвае Эван Макгрэгар.

Акцёр Радрыга Сантора, які сыграў цара Ксеркса ў фільме "300 спартанцаў", запрошаны на ролю палюбоўніка персанажа Кэры.

Варта дадаць, што гісторыя Стывена Расэла здарылася на самай справе ў адной з турмаў Тэхаса. Дзеля каханага, які выйшаў на волю, Расэл здзейсніў некалькі ўцёкаў з турмы. З-за гэтага тэрмін яго зняволення быў павялічаны да 144 гадоў.

Гісторыя Расэла была апісаная рэпарцёрам аддзела крымінальнай хронікі газеты Houston Chronicle Стывам Маквікерам.

Камедыя стане рэжысёрскім дэбютам Глена Фікара і Джона Рэкуа, аўтараў сцэнара да фільма "Дрэнны Санта".

Фінансуе здымкі карціны кампанія "Europacorp" Люка Бесона.

Фота: jimcarreyonline.com