Апякуна для сына Саннікава і Халіп яшчэ не прызначылі

Начальнік упраўлення адукацыі Партызанскага раёна Мінска Любоў Дэйхіна аспрэчыла інфармацыю, якая прайшла ў некаторых СМІ, пра тое, што апекуном над сынам Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп прызначылі бабулю хлопчыка Люцыну Халіп. Дэйхіна паведаміла БелаПАН, што яшчэ не завершаны збор усіх дакументаў, вызначаных Палажэннем  аб парадку арганізацыі працы па вызначэнні апекі над дзецьмі-сіротамі, якія засталіся без апякунства бацькоў.

Яна пацвердзіла, што ўсе адміністратыўныя працэдуры па разглядзе заявы бабулі аб апякунстве будуць завершаныя да канца студзеня.