Апытанне сацыёлагаў: расіяне не радуюцца перамозе Лукашэнкі

Большасць расіян лічаць, што перавыбранне Аляксандра Лукашэнкі не будзе адпавядаць інтарэсам Расіі.  Такія звесткі соцапытання, згаджанага 11-12 снежня Ўсерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі. Негатыўна з пункту гледжання інтарэсаў Расіі ацэньваюць перавыбранне Лукашэнкі 49% апытаных. Супрацьлеглае меркаванне выказалі 26% рэспандэнтаў, перадае “Лента.ру”.

У прэс-рэлізе Цэнтру адзначаецца, што напярэдадні выбараў 2006 года настроі расіян былі супрацьлеглымі. Тады ў падтрымку беларускага прэзідэнта выказаліся 45% апытаных, супраць — 17%.