Апытанне ў Гродне: Як вы ставіцеся да гетэрасэксуалаў? — Адмоўна!

Інтэрнэт-рэсурс “Твой стыль” правёў у Гродне эксперымент. Журналісты задалі мінакам пытанне: “Як вы ставіцеся да гетэрасэксуалаў?” Адказы былі вельмі вясёлыя. Многія, як вы ўжо здагадаліся, блыталі гетэрасэксуалаў з гомасэксуаламі. Толькі чацвёра апытаных, ведалі, што гетэрасэксуалы — гэта людзі, якія аддаюць перавагу асобам супрацьлеглага полу.

Цікава, што большасць людзей, якія прымалі гетэра- за гомасэксуалаў, не выказвалі адмоўнага стаўлення да сэксуальных меншасцяў: “Кожны сам выбірае свой шлях. Для мяне гэта не катастрофа”.

Але большасць апытаных адказвалі, што не маюць сярод сваіх знаёмых гетэрасэксуалаў. А некаторыя катэгарычна заявілі: “Да гетэрасэксуалаў стваімся вельмі адмоўна!”