Арамнаў за 2 гады ўмоўнай дыскваліфікацыі можа страціць каля 370 млн рублёў
Дыскваліфікаваны ўмоўна на 2 гады беларускі алімпіец Андрэй Арамнаў можа за гэты час страціць каля 370 млн рублёў. Нагадаем, што Арамнаў дыскваліфікаваны ўмоўна і пазбаўлены прэзідэнцкай стыпендыі на 2 гады. Стыпендыі спартоўцам і трэнерам нацыянальных камандаў прызначаюцца за вынікі, дасягнутыя на Алімпійскіх гульнях, — на тэрмін да чатырох гадоў за 1-е месца. За месяц стыпендыят атрымлівае да 200 тарыфных ставак першага разраду, альбо больш за больш 15 млн рублёў.
Такім чынам, за 2 гады ўмоўнай дыскваліфікацыі, Андрэй Арамнаў можа страціць каля 370 млн рублёў. Разам з тым у Міністэрстве спорту і турызму Беларусі агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі, што рашэнне наконт Арамнава можа быць перагледжана праз пэўны час.
Арамнаў пры канцы 2008 года быў затрыманы за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, аштрафаваны судом на 30 базавых велічыняў і пазбаўлены правоў кіроўцы. У лютым гэтага года спартоўца спынілі супрацоўнікі ДАІ ў Барысаве: ён зноў кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане.