Arctic Monkeys атрымалі галоўную прэмію New Musical Express
Альбомам года
ў Вялікабрытаніі прызнаная пласцінка Arctic Monkeys 28 лютага ў
Лондане адбылася чарговая цырымонія ўручэння прэмій Shockwaves Awards
уплывовага брытанскага часопіса New Musical Express.
Гуртом года былі названыя Arctic Monkeys. Іх "Fluorescent Adolescent" была прызнаная песняй года, а ролік на кампазіцыю "Teddy Picker" – лепшым відэа года. Музыкі Arctic Monkeys ужо трэці год запар заваёўваюць разнастайныя ўзнагароды NME. На думку брытанскіх журналістаў, Arctic Monkeys з'яўляюцца найгалоўнейшай бандай свайго пакалення. Тыдзень таму калектыў таксама быў адзначаны галоўнымі ўзнагародамі Brit Awards.
Альбомам года, па версіі NME, быў прызнаны дыск "Myths Of The Near Future" гурта Klaxons. Лепшай брытанскай выканаўцай названая Кейт Нэш.
Дэбютантамі года сталі The Enemy, лепшым замежным гуртом – The Killers, а лепшым канцэртным складам – Muse.
Галоўным лузерам стала спявачка Эмі Уайнхаус. Яна была намінаваная на чатыры ўзнагароды і ў выніку атрымала толькі адну – за горшы ўбор. Нагадаем, што ў пачатку лютага Акадэмія гукапісу ЗША прысудзіла ёй пяць прэмій "Грэмі", уключаючы тры асноўныя.
Горшым альбомам года журналісты New Musical Express прызналі плытку Брытні Спірс "Blackout". Ліхадзеем года ў чарговы раз стаў прэзідэнт ЗША Джордж Буш.
Героем года стаў лідэр Babyshambles Піт Докерці, а самай сэксуальнай спявачкай была названая Кайлі Міноўг.
Гурт Radiohead быў ўзнагароджаны адмысловым прызам імя нябожчыка ды-джэя BBC Джона Піла за інавацыі ў музыцы, а таксама ўзнагароды за лепшую Інтэрнэт-старонку гурта. Ганаровы тытул "богападобных геніяў" (godlike genuis) атрымалі Manic Street Preachers.
Прэмія NME Awards (з 2005 года таксама вядомая пад назовам Shockwaves) уручаецца з 1953 года. Узнагарода закліканая адлюстроўваць "незалежны" падыход часопіса NME да музыкі, у процівагу больш камерцыйнай Brit Awards.
Фота з сайта гурта.